Серпенціні́т[1], змеявік[1] — шчыльная горная парода (не блытаць з мінералам серпенцін), якая ўтварылася ў выніку змены (серпенцінізацыі) гіпербазітаў пры метамарфізме магматычных парод групы перыдатыта і пікрыта, часам таксама даламітаў і даламітавых вапнякоў.