Сесіл Джон Родс (англ.: Cecil John Rhodes, 5 ліпеня 1853, Bishop’s Stortford, Хартфардшыр, Англія — 26 сакавіка 1902, Muizenberg (каля Кейптаўна), Капская калонія) — англійскі і паўднёваафрыканскі палітычны дзеяч, бізнесмен, будаўнік уласнай сусветнай імперыі, ініцыятар англійскай каланіяльнай экспансіі ў Паўднёвай Афрыцы.
- У 1870 прыбыў разам са сваім старэйшым братам у Афрыку, каб стаць фермерам, аднак у 1871 захапіўся «алмазнай ліхаманкай» і заснаваў прадпрыемства па здабычы алмазаў.
- У 1873 вярнуўся на радзіму, каб працягнуць адукацыю ў Оксфардскім універсітэце.
- У 1881 удзельнічаў у стварэнні алмазнай манаполіі De Beers.
- У 1881 быў абраны ў парламент Капскай калоніі.
- У 1885 пачаў кампанію па далучэнні да Брытанскай імперыі афрыканскіх зямель на поўнач ад Капскай калоніі.
- У 1889 заснаваў Брытанскую паўднёваафрыканскую кампанію.
- У 1890 стаў прэм’ер-міністрам Капскай калоніі. Шляхам дыпламатыі і ваеннай сілы вымусіў кіраўніка амандэбеле Лабенгулу перадаць у выглядзе канцэсіі ў 1891 шырокія тэрыторыі, якія сталі брытанскімі калоніямі, названыя яго імем — Паўночная і Паўднёвая Радэзіі. Пазней гэтыя валоданні сталі ядром дзяржаў Замбія (1964) і Радэзія (1965).
- У 1895 Родс у прыватным парадку фінансуе няўдалы напад на бурскія рэспублікі Трансвааль (Рэйд Джэймсан) з мэтай аб’яднання Паўднёвай Афрыкі пад брытанскім сцягам.
- У 1896, пасля разгрому атрада Джэймсана, Родс вымушаны быў падаць у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Капскай калоніі.
Зноскі
- Apollon B. Davidson: Cecil Rhodes and his time. Protea Book House, Pretoria 2003
- Anthony Thomas: Rhodes: the race for Africa. Penguin Books, London 1997
- Brian Roberts: Cecil Rhodes: flawed Colossus. Norton, New York 1988
- Родс Сесіл Джон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 397. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|