Сеткавы чарвяк — разнавіднасць шкоднай праграмы, якая самастойна распаўсюджваецца праз лакальныя і глабальныя камп'ютарныя сеткі.
Серыя эксперыментаў па выкарыстанні камп'ютарных чарвякоў ў размеркаваных вылічэннях была праведзена ў даследчым цэнтры Xerox у Пала-Альта Джонам Шочам і Ёнам Хупам (англ.: Jon Hupp) у 1978 годзе. Тэрмін узнік пад уплывам навукова-фантастычных раманаў Дэвіда Гералда «Калі ХАРЛІ споўніўся год » і Джона Бранера «На ударнай хвалі ».
Адным з найбольш вядомых камп'ютарных чарвякоў з'яўляецца «Чарвяк Морыса», напісаны Робертам Морысам -малодшым, які быў у той час студэнтам Карнельскага ўніверсітэта. Распаўсюджванне чарвяка пачалося 2 лістападзе 1988 года, пасля чаго чарвяк хутка заразіў каля 10 % усіх камп'ютараў, далучаных ў той час да Інтэрнэту.
Усе механізмы («вектары нападу») распаўсюджвання чарвякоў дзеляцца на дзве вялікія групы:
Часам сустракаюцца чарвякі з цэлым наборам розных вектараў распаўсюджвання, стратэгій выбару ахвяры, і нават эксплойтаў пад розныя аперацыйныя сістэмы.
Часцяком чарвякі нават без усякай карыснай нагрузкі перагружаюць і часова выводзяць з ладу сеткі толькі за кошт інтэнсіўнага распаўсюджвання. Тыповая асэнсаваная карысная нагрузка можа заключацца ў пашкоджанні файлаў на камп'ютары-ахвяры (у тым ліку, змяненне вэб-старонак, так званы «deface»), таксама з заражаных камп'ютараў магчымая арганізацыя ботнэту для здзяйснення сеткавых нападаў, рассылання спаму або (з нядаўняга часу) майнінга крыптавалют.
З прычыны таго, што сеткавыя чарвякі для свайго пранікнення ў сістэму карыстальніка выкарыстоўваюць уразлівасці у пабочным праграмным забеспячэнні або аперацыйнай сістэме выкарыстання сігнатурных антывірусных манітораў недастаткова для абароны ад чарвякоў. Таксама, пры выкарыстанні метадаў сацыяльнай інжынерыі карыстальніка пад добрапрыстойнай падставай вымушаюць запусціць шкодную праграму, нават нягледзячы на папярэджанне з боку антывіруснага праграмнага забеспячэння. Такім чынам, для комплекснага забеспячэння абароны ад сучасных чарвякоў, і любых іншых шкодных праграм, неабходна выкарыстанне проактыўнай абароны .