Сеўтопаль

Сеўтопаль — старажытны фракійскі горад, сталіца Адрыскага царства. Яго руіны знаходзяцца на дне штучнага возера Копрынка каля балгарскага горада Казанлык.

Знойдзены археолагамі ў сярэдзіне XX стагоддзя. Цяпер вядзецца праца па пераўтварэнню руін у турыстычны цэнтр[1].

Горад быў пабудаваны ў IV стагоддзі да н.э. фракійскім царом Сеўтам III у гонар перамогі над македонцамі. Але ўжо ў III стагоддзі да н.э. горад быў разбураны. Горад меў цытадэль, абнесеную крапасной сцяной, а таксама царскі палац і рыначную плошчу. Каля Сеўтопаля былі адкрыты пахаванні знаці і простых гараджан. Таксама быў знойдзены скарб фракійскага ўладара — мноства залатых упрыгожванняў і залатыя маскі, узрост якіх перавышае чатыры тысячы гадоў.

Зноскі