Скабіёза

Скабіёза

Скабіёза галубіная (Scabiosa columbaria), тыпавы від роду
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scabiosa L. (1753)

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35409
NCBI  87007
EOL  49101
GRIN  g:10795
IPNI  14326-1

Скабіёза[3][4] (Scabiosa) — род кветкавых раслін сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). Каля 100 відаў.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 20—80 см. Сцёблы прамастойныя, галінастыя, апушаныя. Лісце супраціўнае, суцэльнае або рассечанае. Кветкі ў верхавінкавых суквеццях, якія ўтвараюць густыя галоўкі накшталт кошыкаў) складанакветных. Плод — сямянка[5].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы, пераважна ў Міжземнамор’і. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: скабіёза галубіная (Scabiosa columbaria) (занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі) і скабіёза жоўтая (Scabiosa ochroleuca).

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Фарбавальныя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. БелЭн 2002.
  5. Скабиоза (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі