Скагерак | |
---|---|
дацк. Skagerrak, нарв. Skagerrak, шведск. Skagerrak | |
Характарыстыкі | |
Шырыня | 80—150 км |
Даўжыня | 225 км |
Найбольшая глыбіня | 809 м |
Размяшчэнне | |
57°50′50″ пн. ш. 9°04′23″ у. д.HGЯO | |
Звязвае | Паўночнае мора, Балтыйскае мора |
Раздзяляе | Скандынаўскі паўвостраў і паўвостраў Ютландыя |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скагера́к[1] (дацк.: Skagerrak, нарв.: Skagerrak, шведск.: Skagerrak) — праліў паміж нарвежскім узбярэжжам Скандынаўскага паўвострава і паўвостравам Ютландыя, які злучае Паўночнае мора з Балтыйскім морам праз праліў Катэгат.
Даўжыня 240 (255[1]) км, шырыня 80—90 (80—150[1]) км. Глыбіня дасягае 700 метраў у раёне Нарвежскай траншэі. Найбольшая глыбіня на фарватары — 53[1] м. Салёнасць вады ў праліве — 30 ‰. Флора і фаўна прадстаўлена каля 2000 марскіх відаў.
Скагерак быў стратэгічна важнай пазіцыяй для Германіі падчас абедзвюх сусветных войн. Падчас Першай сусветнай вайны тут адбылася адна з найбуйнейшых марскіх бітваў — Ютландская бітва.
Неабходнасць кантролю над пралівам паслужыла для Германіі адной з прычын для ўварвання ў Данію і Нарвегію падчас Другой сусветнай вайны.
Буйнейшы порт — Осла (Нарвегія)[1].