Скайлэб-4 | |||||
Эмблема | |||||
---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||
Палётныя даныя карабля | |||||
Назва карабля | Скайлэб-4 (Апалон) | ||||
Ракета-носьбіт | Сатурн-1Б | ||||
Стартавая пляцоўка | Касмічны цэнтр Кенэдзі, LC 39B | ||||
Запуск | 16 лістапада 1973 года 14:01:23 UTC[1] | ||||
Стыкоўка | Скайлэб | ||||
Пасадка | 8 лютага 1974 года 00:00:00 UTC | ||||
Працягласць палёту | 84 дня 1 гадзіна 16 хвіл | ||||
Пройдзеная адлегласць | 55,5 млн км | ||||
Апагей | 437 км | ||||
Перыгей | 422 км | ||||
Перыяд абарачэння | 93,1 хвіл | ||||
Маса | 6033 кг | ||||
NSSDC ID | 1973-090A | ||||
NORAD ID | 06936 | ||||
Палётныя даныя экіпажа | |||||
Членаў экіпажа | 3 | ||||
Пазыўны | «Скайлэб-4» | ||||
Пасадка | 3 | ||||
Фатаграфія экіпажа | |||||
![]() | |||||
Звязаныя экспедыцыі | |||||
|
Скайлэб-4 (таксама SL-4 і SLM-4[2]) — трэці пілатуемы палёт на першую амерыканскую касмічную станцыю «Скайлэб». Таксама імя Скайлэб-4 адносяць да касмічнага карабля серыі «Апалон», які здзяйсніў гэты палёт.
Экспедыцыя паставіла абсалютны рэкорд працягласці знаходжання чалавека ў космасе — 84 дні, які быў пабіты толькі ў 1977 годзе на савецкай станцыі Салюце-6 — 96 дзён. Кар, Гібсан і Поўг сталі першымі астранаўтамі, якія сустрэлі Новы год у космасе, бо стартавалі 16 лістапада 1973 года, а вярнуліся на Зямлю ўжо ў наступным годзе — 8 лютага 1974 года.
Праграма працы была вельмі напружанай, і экіпаж, які складаўся з навічкоў, жаліўся на занадта шчыльны графік. Наземныя службы адмаўляліся перапланаваць працы, і ўрэшце каманда абвясціла незапланаваны выходны, і адключыла радыё. Гэты выпадак з’яўляецца першым зафіксаваным страйкам у космасе. Аднак, да канца палёту запланаваная праграма была выканана[3].
У экіпаж Скайлэб-4 уваходзілі тры чалавекі, для кожнага з іх палёт быў першым: