Скакуны́ (Cicindela) — род жукоў сямейства Жужалі (Carabidae).
Даўжыня 6,5—22 мм. Афарбоўка яркая, пераважна з белым малюнкам на надкрылах. Галава вялікая. Вочы пукатыя. Сківіцы серпападобнай формы.
Род налічвае каля 200 відаў, пашыраных у Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі адзіны від — скакун пясчаны, занесены ў Чырвоную кнігу.
Жукі роду жывуць на пясчаных і травяністых месцах. Перасоўваюцца скачкападобнымі пералётамі. Дзённыя драпежнікі. Кормяцца пераважна насякомымі.
Зноскі