Скалапендра гіганцкая |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Скалапендра гіганцкая |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Scolopendra gigantea L., 1758
|
|
Скалапендра гіганцкая (Scolopendra gigantea) дасягае даўжыні 26 см, жыве на астравах Ямайка і Трынідад, на поўначы і захадзе Паўднёвай Амерыкі. Вядомыя выпадкі нападу гіганцкай скалапендры на птушак, яшчарак і рапух. Памылкова лічыцца, што ўкус гіганцкай скалапендры смяротны і для чалавека. Асабліва ядавітым з’яўляюцца саміцы.
Цела складаецца з 21-23 сегментаў медна-рудога або карычневага колеру, кожны з парай ножак яскрава-жоўтага колеру. Адна пара ног ператварылася ў яе ў нагасківіцы з кіпцюркамі, злучанымі з ядавітымі залозамі. А задняя пара — ў спецыяльныя вялікія ногі, што цяляпаюцца ззаду, і дапамагаюць казурцы чапляцца за камякі глебы ў земляных лёхах.