Скалапе́ндравыя (Scolopendromorpha) — атрад беспазваночных жывёл класа Губаногія (Chilopoda).
Даўжыня да 30 см. Цела пляскатае ў спінна-брушным напрамку, складаецца з членікаў, на большасці якіх ёсць дыхальцы. Спіна скурыстая, звычайна цямнейшая за брушка. Скалапендры (Scolopendridae) па баках галавы маюць вочы, якія складаюцца са скопішчаў простых вочак, крыптапіды (Cryptopidae) — сляпыя. Развіццё з эпімарфозам.
Вылучаюць 3 (или 4) сямействы. Больш 800 відаў[2], 13 формаў з 4 родаў паказвалася для краін былога СССР[3].
Большасць пашыраны ў тропіках і субтропіках, глебавыя скалапендравыя трапляюцца ў стэпавай і лясной зонах Усходняй Еўропы. Жывуць пад камянямі, бярвёнамі, у расколінах скал, глебы і інш. Кормяцца ў асноўным беспазваночнымі, буйныя — і дробнымі пазваночнымі.
Многія ядавітыя, ядомыя.
- ↑ Edgecombe Gregory D. and Gonzalo Giribet. (2007). Evolutionary Biology of Centipedes (Myriapoda: Chilopoda). — Annu. Rev. Entomol. 2007. 52:151-70
- ↑ Залесская Н. Т., Шилейко А. А. Сколопендровые многоножки (Scolopendromorpha) / Б. Р. Стриганова. — Учебное издание. — М.: Наука, 1991. — 1032 с. — 400 экз. — ISBN 5-02-005476-3.
- ↑ Shelley, R. M. (1997). The Holarctic centipede subfamily Plutoniuminae (Chilopoda: Scolopendromorpha: Cryptopidae) (nomen correctum ex subfamily Plutoniinae Bollman, 1983). Brimleyana, 24, 51-113.