Скандына́ўскі нуа́р (англ.: Scandinavian noir) — літаратурны і кінематаграфічны тэрмін, які ўжываецца да крымінальных драмаў, створаных скандынаўскімі аўтарамі і аб’яднаным такімі характэрнымі рысамі, як гранічная рэалістычнасць, змрочная стылістыка, лінейнасць апавядання. Нягледзячы на тое, што за напрамкам замацавалася назва «нуар», з творамі класічнага амерыканскага нуара скандынаўскія крымінальныя драмы аб’ядноўвае нямногае, хоць у іх гэтак жа размытая мяжа паміж героем і антыгероем, прысутнічае атмасфера ўсеагульнага расчаравання.[1]