Скачкі на лыжах з трампліна ўваходзілі ў склад кожных Зімовых Алімпійскіх гульняў.
З 1924 па 1956 год праводзілася толькі адно спаборніцтва на трампліне з разгонам даўжынёй каля 70 метраў, у той час класіфікаванага як «вялікі».
У 1960 годзе скачкі прайшлі на 80-метровым трампліне, а на наступнай Алімпіядзе ўпершыню разыгрываліся 2 камплекты ўзнагарод, на 70 — (нармальны, сярэдні) і 80 — (вялікі) метровых трамплінах.
З Алімпіяды 1968 года вялікі трамплін стаў 90-метровым, і з таго часу даўжыня трамплінаў практычна не мянялася.
У 1988 годзе ўпершыню былі праведзены камандныя спаборніцтвы, дзе кожны з чатырох спартсменаў зборнай двойчы скача з вялікага трампліна.
З Алімпіяды 1992 года магутнасць трамплінаў стала вымярацца не даўжынёй разгону, а адлегласцю ад кропкі адрыву да К-пойнта: нармальны атрымаў магутнасць K-90, а вялікі — K-120. Магутнасць можа крыху вар’іравацца, у Турыне спаборніцтвы праводзіліся на 95- і 125-метровых трамплінах.
6 красавіка 2011 года Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна ўключыў жаночыя скачкі з трампліна ў афіцыйную алімпійскую праграму зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы (Расія). 11 лютага 2014 года Карына Фогт з Германіі выйграла першы залаты медаль у скачках на лыжах з трампліна ў жанчын на зімовых Алімпійскіх гульнях.[1]
Спаборніцтва | 24 | 28 | 32 | 36 | 48 | 52 | 56 | 60 | 64 | 68 | 72 | 76 | 80 | 84 | 88 | 92 | 94 | 98 | 02 | 06 | 10 | 14 | 18 | 22 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мужчыны, вялікі трамплін асабістае першынство |
• | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • |
Мужчыны, нармальны трамплін асабістае першынство |
• | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | • | ||||||||
Мужчыны, вялікі трамплін каманднае першынство |
• | • | • | • | • | • | • | • | • | • | ||||||||||||||
Жанчыны, нармальны трамплін асабістае першынство |
• | • | • | |||||||||||||||||||||
Нармальны трамплін змяшанае каманднае першынство |
• |
Месца | Краіна | Золата | Серабро | Бронза | Усяго |
---|---|---|---|---|---|
1 | Нарвегія | 13 | 11 | 16 | 40 |
2 | Германія | 12 | 11 | 6 | 29 |
3 | Фінляндыя | 10 | 9 | 3 | 22 |
4 | Аўстрыя | 6 | 9 | 10 | 25 |
5 | Польшча | 5 | 3 | 3 | 11 |
6 | Швейцарыя | 4 | 1 | 0 | 5 |
7 | Японія | 3 | 5 | 5 | 13 |
8 | Чэхаславакія | 1 | 2 | 4 | 7 |
9 | Аб’яднаная германская каманда | 1 | 0 | 1 | 2 |
10 | СССР | 1 | 0 | 0 | 1 |
11 | Славенія | 0 | 1 | 2 | 3 |
12 | Швецыя | 0 | 1 | 1 | 2 |
Югаславія | 0 | 1 | 1 | 2 | |
15 | Францыя | 0 | 0 | 1 | 1 |
ЗША | 0 | 0 | 1 | 1 | |
Всего | 49 | 50[2] | 48[2] | 147 |