Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сквяжына[1] (польск.: Skwierzyna, ням.: Schwerin an der Warthe) — горад на захадзе Польшчы. Размешчаны за 430 км на захад ад Варшавы і за 30 км на паўднёвы ўсход ад Гожава Велькапольскага. Уваходзіць у склад Мендзыжэцкага павета Любушскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Сквяжына. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 2,76 км². Насельніцтва 5 тыс. чалавек.