Склерафіты

Маквіс на востраве Корсіка

Склерафі́ты[1] — засухаўстойлівыя (ксерафільныя) расліны з шорсткімі парасткамі.

Шорсткасць сцёблаў і лісця абумоўлена моцным развіццём механічных тканак, таму пры водным дэфіцыце ў раслін адсутнічаюць прыкметы завядання.

Да склерафітаў адносяцца такія расліны, як аўсяніца валіская (Festuca valesiaca), дурнічнік калючы (Xanthium spinosum), сінегаловік палявы (Eryngium campestre), кавыль (Stipa), ігліца пантыйская (Ruscus aculeatus), саксаул (Haloxylon), ядловец (Juniperus) і інш.

Зноскі