Скляпе́нне[1] (польск.: sklepienie) — у архітэктуры тып перакрыцця ці пакрыцця збудаванняў, канструкцыя, якое ўтварае выпуклую крывалінейную паверхню.
Скляпенні дазваляюць перакрываць значныя прасторы без дадатковых прамежных апор, выкарыстоўваюцца пераважна ў круглых, шматвугольных ці эліптычных у плане памяшканнях. Пад нагрузкай скляпенне працуе пераважна на сцісканне і перадае на апоры вертыкальныя і гарызантальныя намаганні.