Сколіўскія Бяскіды | |
---|---|
![]() Сколіўскія Бяскіды каля горада Сколэ | |
Краіна | |
Рэгіёны | Львоўская вобласць, Івана-Франкоўская вобласць |
Найвышэйшая вяршыня | Парашка |
Вышыня | 1268,5 м |
![]() |
Сколіўскія Бяскіды (укр.: Сколівські Бескиди) — частка горнага масіву Усходніх Бяскідаў на тэрыторыі Львоўскай, часткова Івана-Франкоўскай абласцей. Назву масіў атрымаў ад размешчанага побач горада Сколэ. Найвышэйшы пункт масіву — гара Парашка (1268,5 м).
Масіў Сколіўскіх Бяскідаў складзены ў асноўным з флішу. У рэльефе пераважаюць паралельныя асіметрычныя хрыбты з вяршынямі Парашка, Высокі Верх, Магура, Трасцян і г. д.
У лясным покрыве дамінуюць ялова-піхтавыя лясы, пашыраюцца плошчы другасных лугоў, на верхнім ярусе гор захаваліся фрагменты карэнных субальпійскіх лугоў. Рачныя даліны тэрасаваныя, даліны большай часткай разараныя.
На тэрыторыі Сколіўскіх Бяскідаў у 1999 годзе створаны Нацыянальны прыродны парк «Сколіўскія Бяскіды».
Сколіўскія Бяскіды з’яўляюцца раёнам пешаходнага, воднага і лыжнага турызму.