Скрозь снег | |
---|---|
кар.: Seolgungnyeolcha кар.: 雪國列車 кар.: 설국열차 | |
Жанр | трылер[d], навукова-фантастычны фільм[d][4][5][…], баявік[6][7][…], постапакаліптычны фільм[d], антыўтапічны фільм[d] і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 126 хв. |
Бюджэт | 39 200 000 $[12] |
Зборы | 67 400 000 $[13] |
Краіна | |
Мова | англійская і карэйская |
Год | 1 жніўня 2013[1], 3 красавіка 2014[2] і 2 ліпеня 2015[3] |
IMDb | ID 1706620 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
«Скрозь снег» (англ.: Snowpiercer, кар.: 설국열차) — постапакаліптычны драматычны трылер паўднёвакарэйскага рэжысёра Пон Джун Хо, зняты на аснове французскага графічнага рамана «Le Transperceneige» Жака Лоба, Бенджаміна Легранда і Жан-Марка Рашэта[15]. Галоўныя ролі выканалі Крыс Эванс, Джэймі Бэл, Джон Хёрт, Цільда Суінтан, Актавія Спенсэр і Сон Кан Хо[16].
Прэм’ера ў Паўднёвай Карэі адбылася 29 ліпеня 2013 года[17]. У Беларусі шырокі пракат фільма пачаўся ў студзені 2020 года на хвалі поспеху фільма Пон Джун Хо «Паразіты»[18].
2031 год. 17 гадоў таму на планеце адбылася тэхнагенная катастрофа, у выніку якой на Зямлі наступіла вечная мерзлата. Там, дзе раней раслі лясы і цвілі сады, цяпер ляжаць снег і лёд, а жыццё захавалася толькі ў гіганцкім цягніку, які без прыпынку імчыць па планеце. У першых вагонах цягніка жыве кіруючая эліта, у хвасце выжываюць жабракі, жыццё якіх больш нагадвае знаходжанне ў канцлагеры — хваробы, галеча і гвалт наглядчыкаў. Менавіта тут з асяроддзя зняважаных і абражаных паўстае чалавек, які прагне аднавіць справядлівасць. Аднак у кожнай высакароднай ідэі ёсць свой цёмны бок, і любая рэвалюцыя пажырае сваіх дзяцей[19].