Ску́ф'я — пазабогаслужэбны галаўны ўбор праваслаўных і ўніяцкіх манахаў, святароў, архіерэяў. Уяўляе сабой мяккую шапачку чорнага або фіялетавага колеру, якая пакрывае галаву да броваў і пашытую так, што складкі апранутай скуф'і ўтвараюць над галавой знак крыжа. У цяперашні час манахі і архіерэі носяць скуф'ю ў пазаслужэбны час, святарам з белага духавенства богаслужэбная фіялетавая скуф'я даецца ў знак узнагароды.