Славацкая маціца

Будынак маціцы

Славацкая маціца (славацк.: Matica slovenská) — нацыянальны інстытут славацкай культуры, размешчаны ў горадзе Марціне. Фінансуецца пераважна дзякуючы ахвяраванням і фундатарам.

Маціца была заснавана ў 1863 годзе, як нацыянальны інстытут ўсіх славакаў. Статут быў зацверджаны 21 жніўня 1862 г. імператарам Францам Іосіфам I. Першым кіраўніком быў каталіцкі біскуп Штэфан Мойзес (Štefan Moyzes), яго намеснікам - пратэстанцкі біскуп Караль Кузмані (Karol Kuzmány). У 1875 годзе венгерскі ўрад спыніў дзейнасць маціцы з-за «занадта моцнай славацкай арыентацыі». Пасля стварэння Чэхаславакіі ў 1919 годзе маціца была адноўлена. Пасля ўсталявання камуністычнага рэжыму ў Чэхаславакіі задачы і паўнамоцтвы маціцы былі істотна звужаныя. Пасля мірнай рэвалюцыі 1989 года яна атрымала больш шырокія правы і паўнамоцтвы.

Галоўная задача «маціцы славацкай»: захаванне нацыянальнай культурнай спадчыны Славакіі.

У прыватнасці да «маціцы славацкай» адносяцца: