Слана, Шаё | |
---|---|
славацк. Slaná, венг. Sajó | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 229 км |
Басейн | 12 700 км² |
Расход вады | сярэдні: 70 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | гара Століца, масіў Століцке Врхі |
• Вышыня | 1290 м |
• Каардынаты | 48°50′03″ пн. ш. 20°14′30″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ціса |
• Каардынаты | 47°56′35″ пн. ш. 21°06′54″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ціса → Дунай → Чорнае мора |
|
|
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сла́на, Шаё (славацк.: Slaná, венг.: Sajó, ням.: Salz, у перакладзе на бел.: Салёная) — рака ў Славакіі і Венгрыі, прыток Цісы. Адносіцца да басейна Дуная. Працякае праз Рожняву, Торналю (Славакія); Путнак, Шаёсентпетэр, Казінцбарцыка, Мішкальц (Венгрыя). Галоўныя прытокі — Бодва, Горнад, Рымава, Мурань, Сінва.
Плошча вадазборнага басейна 12 700 км², агульная даўжыня 229 км. Сярэдні расход вады 70 м³/с. Не штогадова замярзае на 1-2 месяца. Харчаванне пераважна дажджавое, з летне-восеньскімі паводкамі.