Сланаягаднікавыя | ||||||||||||||
Haloragis erecta | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Haloragaceae R.Br., nom. cons., 1814 | ||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||
Роды | ||||||||||||||
|
Сланаягаднікавыя[3] (Haloragáceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Каменяломнікакветныя і ўключае ў сябе 9 родаў і каля 145 відаў. Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, пры гэтым найбольшая разнастайнасць відаў назіраецца ў Паўднёвым паўшар’і.
Сланаягаднікавыя — водныя, балотныя, часам наземныя травы, асобныя прадстаўнікі якіх набліжаюцца да паўкустарнічкаў.
Лісце чарговае, супраціўнае або кальчаковае, рознай формы і памераў.
Кветкі дробныя, анемафільныя, сабраныя ў верхавінныя суквецці або сядзячыя ў пазухах лісця, радзей аднаполыя або двухполыя.
Плады дробныя, арэхападобныя або касцянкападобныя.