Сланечнік[1], сонечнік[2] (Helianthus) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Адзін з шматлікіх у гэтым сямействе. Налічваецца каля 70 відаў, род паходзіць з Паўночнай Амерыкі.
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Звычайна, у залежнасці ад віду, вырастае вышынёю ў 50—390 см і нават болей. Мае грубае і валасістае сцябло, якое ў канцы мае разгалінаванне (сустракаецца звычайна ў дзікіх відаў). Лісце расце сіметрычна, калючае, яйцападобнай, або ў выглядзе сэрца, формы. На канцы сцябла знаходзіцца адзіночнае суквецце — кошык, якое ўвесь час накіравана да сонца, такім чынам сланечнік кіруе за сонцам з усходу на захад. Плод — сямянка.
Ужываецца ў харчовай прамысловасці (з яго насення робяць напрыклад сланечнікавы алей), а таксама хімічнай. У Амерыцы і Еўропе сланечнік вельмі часта выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Подсолнечник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)