Слаттаратындур | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 882 м |
Адносная вышыня | 880 м |
Размяшчэнне | |
62°17′48″ пн. ш. 7°00′48″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Слаттаратындур[1] (фар.: Slættaratindur) — найвышэйшы пункт Фарэрскіх астравоў.
Размешчаны ў паўночнай частцы вострава Эстурой. Вышыня 880 м[2] над узроўнем мора. Імя азначае «плоская вяршыня».
Пад’ём на вяршыню займае каля 4 гадзін і не патрабуе спецыяльных альпінісцкіх навыкаў. У добрае надвор’е з вяршыні адкрываецца краявід на ўвесь архіпелаг Фарэрскіх астравоў.