Служба бяспекі рэйхсфюрара СС | |
---|---|
Sicherheitsdienst des Reichsführers SS | |
| |
Абрэвіятура | SD (СД) |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Вільгельмштрасэ, Берлін |
Юрыдычны статус | спецслужба |
Тып арганізацыі | дзяржаўная арганізацыя |
Кіраўнік | Рэйнхард Гейдрых |
Заснаванне | |
заснаванне | сакавік 1931 года |
скасаванне | 8 мая 1945 года |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 8 мая 1945 і 10 кастрычніка 1945 |
Колькасць супрацоўнікаў | 6,482 (люты 1944)[1] |
Матчыная арганізацыя |
Агульныя СС Галоўнае кіраўніцтва імперскай бяспекі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Слу́жба бяспе́кі рэйхсфю́рара СС (ням.: Sicherheitsdienst des Reichsführers SS; скарочана ням.: SD ад SicherheitsDienst, бел.: СД) — орган выведкі і контрвыведкі ў Трэцім рэйху і на акупаванавых Германіяй землях падчас Другой сусветнай вайны. Заснаваная ў 1931 годзе як спецслужба НСДАП і атрадаў СС. З 1939 года падпарадкавалася Галоўнаму ўпраўленню імперскай бяспекі (РСХА). Нясе адказнасць за шматлікія злачынствы, выкарыстоўвалася для барацьбы з палітычнымі праціўнікамі і запалохвання насельніцтва. Вонкавыя падраздзяленні займаліся шпіянажам і патаемнымі аперацыямі. Штаб-кватэра СД знаходзілася ў Берліне на Вільгельмштрасэ (Берлін) ў Палацы прынца Альбрэхта.