Слізістая абалонка | |
---|---|
![]() | |
Лацінская назва | Tunica mucosa |
Слі́зістая абало́нка[1] (лац.: tunica mucosa, часта кажуць проста слізістая) — унутраная абалонка полых органаў, сазлучаных са знешнім асяроддзем. Слізістая абалонка пакрывае паверхню органаў дыхання, мачавой, палавой і стрававальнай сістэм, унутраныя паверхні вочных павек і ўнутраныя паверхні вушэй.
Назва паходзіць ад слова слізь (лац.: mucus): большасць слізістых абалонак пакрытыя пластом слізі, вылучаемай сакраторнымі клеткамі эпітэлія (звычайна — фужэрападобнымі клеткамі).
Слізістая абалонка пастаянна ўвільгатняецца сліззю. Складаецца з трох слаёў: эпітэлію, злучальнай тканкі і мышачнай пласцінкі. Бывае гладкая або складкавая. Тканкавыя элементы слізістай абалонкі здольныя да рэгенерацыі.