Запыт «Спецыі» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Смакавыя дабаўкі — прыправы і спецыі.
Смакавыя дабаўкі да ежы ці прыправы — хімічныя рэчывы, асобныя часткі біялагічных прадуктаў расліннага паходжання і іх сумесі, прызначаныя для паляпшэння смакавых і араматычных якасцяў гатуемых прадуктаў харчавання і гатовых страў. Смакавыя дабаўкі могуць спрыяць паляпшэнню пераварвання і засваення ежы, а таксама магчымасці яе працяглага захоўвання.
Звычайна вылучаюцца наступныя смакавыя дабаўкі: спецыі, закрасы, соусы і затаўкі.
Спецыямі звычайна называюць вострыя і духмяныя смакавыя дабаўкі такія як каляндра, гваздзік, горкі перац і інш.;
Соусы — вялікі клас гатовых да ўжывання прадуктаў, якія з’яўляюцца смакавымі дабаўкамі кетчуп, гарчыца, хрэн і інш.;
Затаўкамі называюць алейныя сумесі, такія як алей з гарчыцай, зялёны, анчоўсны, ракавы і г. д. Затаўкамі таксама называюць самакавыя дабаўкі для свінога сала[1].