Смалёўка ляскаўка[1] (Siléne vulgáris) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Першапачаткова расліна была апісана Конрадам Мёнхам, у працы Methodus plantas horti botanici et agri Marburgensis: a staminum situ describendi (1794) пад назвай Behen vulgaris. Назва, якую цяпер прызнаюць сапраўднай, была апублікавана ў 1869 годзе ў дзевятым выданні працы Flora von Nord- und Mittel-Deutschland (ісп.) (бел.. Вядома вялікая колькасць сінонімаў, некаторыя з іх:
Беларускія назвы: ляскаўка, ласкавіца, ласкаўка, лускавіца, лускаўка[3], калетнік, ландыш белы, луснец[4], звончык[5][6], заячча капуста, заеччы мак, скрыпушка[7].
Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Малой і Сярэдняй Азіі, на Каўказе, у Гімалаях, Манголіі, Японіі, Паўночнай Амерыцы і Паўночнай Афрыцы. Шырока распаўсюджаная на ўсёй тэрыторыі Расіі, акрамя арктычных і паўднёвых пустынных раёнаў.
Расце па лугах, узлесках, палянах, у светлых лясах, на высечках, пустках, абочынах дарог, па канавах; часцей сустракаецца на прырэчных лугах, пераважна ў паўднёвых абласцях засмечвае пасевы хлебных злакаў.
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40-100 см, голая, з прамым сцяблом. Лісце ланцэтнае або яйкападобна-ланцэтнае, даўжынёй да 10 см і шырынёй да 30 мм; шызае; ніжнія звужаныя ў кароткі хвосцік.
Кветкі на кароткіх кветаножках. Чашачка ўздутая, голая, даўжынёй 13-18 мм і шырынёй 7-10 мм, з 20 жылкамі. Пялёсткі ў 1,5—2 разы даўжэй чашалісцікаў, белыя, з рассечаным адгінам. Плод — шарападобная каробачка. Цвіце ў чэрвені—верасні, плоданасіць з ліпеня. Карані кароткія, не галінастыя. Лёгка вырываюцца з зямлі.
Парасткі смалёўкі выкарыстоўваюцца ў міжземнаморскай кухні: на паўночна-усходзе Італіі — у рызота, у Ла-Манчы (руск.) (бел. — для запраўкі т. зв. «удовага гаспача (руск.) (бел.» (gazpacho viudo).
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Silene cucubalus Wibel
- ↑ Silene vulgaris: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 29 сакавіка 2015)
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- Silene inflata // Ботанический словарь / сост. Н. И. Анненков. — СПб.: Тип. Имп. АН, 1878. — XXI + 645 с.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 557. Silene vulgaris (Moench) Garcke [S. cucubalus Wibel, S. inflata (Salisb.) Smith, S. latifolia (Mill.) Rendle et Britt., Oberna behen (L.) Ikonn.] — Смолёвка обыкновенная, или Хлопушка // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 166. — ISBN 9-87317-128-9.
- Silene L. — Смолевка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 68—69, 75—76. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Хлопушка обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)