Смёрэброд | |
---|---|
дацк.: smørrebrød | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
Danish cuisine[d] | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя |
|
Падача | |
Тып стравы | main course[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Смёрэброд (дацк.: smørrebrød — «хлеб з маслам»[1]) — традыцыйная дацкая страва ў выглядзе бутэрбродаў, якія звычайна складаюцца з лустачкі чорнага хлеба, званага «ругброд», намазанага сметанковым маслам, маргарынам ці тлушчам, з салатай, курыцай, ялавічынай, памідорамі і г. д. Існуе цэлы шэраг рэгіянальных варыянтаў гэтай закускі, якія ўключаюць агуркі, ікру і іншыя інгрэдыенты. Смёрэброд звычайна ядуць нажом і відэльцам.
Першапачаткова ў якасці начынкі для гэтай стравы выкарыстоўваліся толькі сыр і каўбаса, а сама яна была папулярнай закускай у служачых падчас абедзенных перапынкаў. Папулярнасць смёрэброду ўзрасла з пачатку 1880-х гадоў, калі страва пачала з’яўляцца ў невялікіх рэстаранах Капенгагена.