Смітсаніт | |
---|---|
Папярочнае сячэнне крышталя смітсаніта з Нью-Мексіка | |
Формула | ZnCO3 |
Сінгонія | Трыганальная |
Колер | Светла-зялёны, блакітны, ружовы |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Перламутравы |
Празрыстасць | Прасвечвае да непразрыстага |
Цвёрдасць | 4—5 |
Спайнасць | Дасканалая |
Злом | Няроўны; крохкі |
Шчыльнасць | 4,3—4,5 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,621—1,849 |
Смітсані́т[1], цынкавы шпат[1] — распаўсюджаны мінерал класа карбанатаў, карбанат цынку. Быў названы ў гонар Джэймса Смітсана (1754—1829), брытанскага мінеролага і хіміка, заснавальніка Смітсанаўскага інстытута ў ЗША, які адмежаваў гэты мінерал ад гемімарфіта. Зялёная разнавіднасць часам называецца херэрытам, зялёна-блакітная — банамітам.
Смітсаніт на Вікісховішчы |