Снежка | |
---|---|
![]() Снежка з польскага боку | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 1 603 м |
Адносная вышыня | 1 197 м[1] |
Размяшчэнне | |
50°44′10″ пн. ш. 15°44′25″ у. д.HGЯO | |
Краіны | |
Горная сістэма | Судэты |
![]() |
Снежка (польск.: Śnieżka, чэшск.: Sněžka) — горная вяршыня ў Крконашы, на мяжы Польшчы і Чэхіі. Самая высокая кропка Чэхіі (1603 м) і Ніжнесілезскага ваяводства Польшчы. Адна з вяршынь т. зв. Кароны польскіх гор (пераліку самых высокіх вяршынь польскіх горных сістэм). На схілах лясы, горныя лугі, камяністыя россыпы. Большую частку года пакрыта снегам. На вяршыні канатная дарога, a з польскага боку, знаходзіцца метэастанцыя, рэстаран і капліца. Нацыянальныя паркі Польшчы і Чэхіі. Турызм, зімовы спорт.