Снежная́гаднік, Снежнік, Снежная ягада[1] (Symphoricarpos) — род лістападных хмызнякоў, сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).
Вышыня хмызнякоў 1—3 м. Лісце супраціўнае, простае, з суцэльным краем, часам лопасцевае або выемчата-зубчастае. Кветкі белага або ружовага колеру, адзіночныя або ў каласках і гронках. Плод — белая, зрэдку ружовая ці чорная касцянка.
Плады атрутныя.
Род уключае каля 15 відаў[3], распаўсюджаных у Паўночнай Амерыцы, таксама ў Кітаі.
Найболей вядомыя з іх:
Дэкаратыўныя садовыя і меданосныя расліны. Часам дзічэюць
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Па дадзеных Вялікай савецкай энцыклапедыі