Снежнаягаднік белы

Снежнаягаднік белы

Выгляд плоду і лісця
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Symphoricarpos albus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35332
NCBI  13702
EOL  488109
IPNI  149485-1
TPL  kew-2486129

Снежнаягаднік белы, Снежная ягада[1], Снягулькі[2] (Symphoricarpos albus) — куст, дэкаратыўная расліна роду Снежнаягаднік сямейства Бружмелевыя. Радзіма — Паўночная Амерыка, дзе ён расце ў Канадзе і на поўначы ЗША.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Агульны від расліны

Лістападны хмызняк вышынёй да 1,5 метра з тонкімі пабегамі. Лісце супраціўнае, яйкападобнае або авальнае, цэльнакрайняе, даўжынёй да 2-5 см. З верхняга боку зялёнае, голае, з ніжняга — шызае і злёгку апушанае.

Кветкі дробныя (0,6 см дыяметрам), са званочкавым 4-5-лопасцевым ружовым венчыкам, сабраным у густыя кісцепадобныя суквецці ў пазухах лісця. Цвіце з мая па верасень. Плод шарападобны, дыяметрам да 1 см, белага колеру, з дзвюма костачкамі ўнутры, неядомы. Спее ў верасні, доўга не ападае.

Ужываецца ў якасці дэкаратыўнай расліны, у асноўным у жывых загарадзях, але добра глядзіцца і ў адзіночных пасадках. Квітнее доўга і багата, на расліне можна ўбачыць і кветкі, і плады адначасова. Зімаўстойлівасць расліны высокая, непатрабавальная, добра пераносіць стрыжку. Размнажаюць снежнаягаднік адводкамі, тронкамі, дзяленнем куста і насеннем.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  • Снежноягодник белый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)