ЭС250 | |
---|---|
![]() | |
Асноўныя даныя | |
Гады пабудовы | 2000 |
Краіна пабудовы |
![]() |
Вытворца | РАО ВСМ |
Саставаў пабудавана | 1 |
Вагонаў пабудавана | 6 |
Шырыня каляіны | 1520 мм |
У эксплуатацыі | - |
Тэхнічныя даныя | |
Канструкцыйная скорасць | 250 км у гадзіну |
Колькасць вагонаў у саставе | 6 |
Пасажыраўмяшчальнасць | 350 |
Даўжыня вагона | 26 м — прамежкавы, 27 м — галаўны |
Шырыня | 3120 мм |
Парожняя маса | 356 |
Род току і напружанне ў кантактнай сетцы | два рода току —3 кВ / ~25 кв |
Электрацягнік «Сокал-250» (ЭС250), больш вядомы як проста «Сокал» — даследчы расійскі высокахуткасны двухсістэмны (можа працаваць як на пастаянным, так і на пераменным току) электрацягнік, які распрацоўваўся на працягу сямі гадоў шэрагам канструктарскіх бюро[1]. Доследны ўзор быў сабраны да 2000 годзе пры садзейнічанні тагачаснага расійскага міністра шляхоў зносін Анісенкі і РАТ «ВСМ».
Электрацягнік «Сокал» распрацаваны ў ЦКБ марской тэхнікі «Рубін». Ён ствараўся сумеснымі намаганнямі каля шасцідзесяці прадпрыемстваў, у тым ліку ЦНДІ Судовай электратэхнікі і тэхналогіі, суднабудаўнічай фірмы «Алмаз», Ціхвінскага завода транспартнага машынабудавання «Тытран». Высокахуткастная каляска для вагона стваралася ў УНДІтрансмаш, даследаванні па трываласці вагонных карпусоў праводзіліся ў ЦНДІ суднабудавання імя акадэміка А. Н. Крылова, бартавая сістэма камп'ютэрнага кіравання распрацоўвалася ў НПО «Аўрора». К 2000 году быў зроблены даследчы ўзор «Сокала» з шасцю вагонамі на два рода тока, сталый і пераменны, канструкцыйная хуткасць 250 кілометраў у гадзіну.