Соль зямлі | |
---|---|
англ.: The Salt of the Earth | |
Жанр | дакументальны фільм[5][6][…] і біяграфічны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 110 хв. |
Краіна | |
Мова | французская, англійская і партугальская мова[1] |
Год | 2014, 30 кастрычніка 2014[2] і 12 сакавіка 2015[3][4] |
IMDb | ID 3674140 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Соль зямлі» (англ.: The Salt of the Earth, фр.: Le Sel de la Terre) — дакументальны фільм 2014 года рэжысёра Віма Вендэрса. Сумесная вытворчасць Францыі, Бразіліі, Італіі[10].
Фільм быў прадстаўлены ў пазаконкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[11].
Цягам апошніх сарака гадоў фатограф Себасцьян Салгаду падарожнічаў праз кантыненты па слядах чалавецтва, якое бесперапынна змяняецца. Ён быў сведкам важных падзей сучаснай гісторыі: міжнародных канфліктаў, голаду, масавай міграцыі. Зараз Салгаду пачынае даследаваць тэрыторыі, некранутыя цывілізацыяй, дзе захаваліся цуды флоры і фаўны і грандыёзныя ландшафты. Сакрэты жыцця і творчасці Себасцьяна Салгаду для нас адкрываюць яго сын Жуліяну, які падарожнічаў разам з бацькам, і Вім Вендэрс, таксама фатограф[11].
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 13 кінаўзнагародамі і яшчэ 15 намінацыямі[12].