Сон Е Джын

Сон Е Джын
кар.: 손예진
Імя пры нараджэнні Сон Он Джын
Дата нараджэння 11 студзеня 1982(1982-01-11)[1] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Хён Бін (аж. 2022)[2]
Дзеці сын
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінаактрыса, тэлеактрыса
Кар’ера 2000–дагэтуль
Узнагароды
IMDb ID 1162030
msteam.co.kr/arti… (кар.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сон Е Джын (кар.: 손예진, ханча: 孫藝珍, народжаная Сон Он Джын, кар.: 손언진, ханча: 孫彦眞; нар. 11 студзеня 1982, Тэгу, Паўднёвая Карэя)[3] — паўднёвакарэйская актрыса[4]. Сон набыла папулярнасць у 2003, пасля выхаду на экраны фільма «Класіка» і серыяла «Водар лета», за якімі пайшоў шэраг камерцыйна паспяховых праектаў актрысы, такіх як «Момант на памяць» (2004) ды «Красавіцкі снег» (2005). Яе раннія ролі ў фільмах прынеслі ёй тытул «Першае каханне нацыі» у Паўднёвай Карэі[5]. З тых часоў Сон атрымала розныя акцёрскія прызнанні і знялася ў гучных фільмах, у тым ліку «Шлюб маёй жонкі» (2008), «Піраты» (2014), «Схаваная праўда», «Апошняя прынцэса» (2016) і «Перамовы» (2018). Яна таксама вядомая па сваіх ролях у паспяховых тэлесерыялах «Адзінокае каханне» (2006), «Асабісты густ» (2010), «Нуна, што купляе мне ежу» (2018), «Каханне з неба» (2019—2020)[6] і «Трыццаць дзевяць» (2022).

Яна была ўключаная ў спіс Forbes «40 найбольш уплывовых карэйскіх знакамітасцей» на працягу чатырох гадоў (2019—2022)[7][8][9].

2000—2005: пачатак дзейнасці і папулярнасць ва Усходняй Азіі

[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе, узяўшы сцэнічны псеўданім Сон Е Джын, будучая актрыса агучыла Чон Міджо, гераіню фільма Пак Кі Хёна «Таемныя слёзы». Пасля яна вырашыла і сама зняцца ў фільме і сыграла галоўныя ролі ў тэлесерыялах «Смачная прапанова»[10], «Санхі ды Джынхі»[11] і «Вялікія амбіцыі»[12]. Яе першым паспяховым праектам у кіно стаў фільм Ім Квон Тэка «Чыхвасон», які быў паказаны на фестывале ў Канах у 2002 годзе і выйграў прыз за «Лепшага рэжысёра».[13][14]

Найбольш паспяховымі праектамі яе ранняй кар’еры сталі фільмы «Гісторыя каханкаў» і «Класіка»[15][16]. Абодва былі папулярныя ў Карэі, а «Класіка» (работа ад рэжысёра «Мая нахабная дзяўчына» Квак Джэ Ёна) набыла асаблівую папулярнасць у Ганконгу і Кітаі. Гэта зрабіла Сон вядомай у іншых краінах Усходняй Азіі[17]. У 2003 годзе яна атрымала статус «Зоркі Халю» (карэйскай хвалі) пасля здымак у галоўнай ролі ў серыяле «Водар лета», трэцяй частцы сагі «Бясконцае каханне» рэжысёра Юн Сок Хо.[18]

Яе наступныя фільмы таксама набылі вялікую папулярнасць ва Усходняй Азіі, асабліва ў Японіі — фільм 2004 года «Момант на памяць»[19][20], заснаваны на вядомым японскім тэлесерыяле, усталяваў рэкорды па касавых зборах у Японіі, а ў Карэі прадалі больш за два мільёны білетаў[21][22]. «Красавіцкі снег», у якім яна знялася разам з суперзоркай Пэ Ён Джунам[23], таксама стаў хітом у Японіі і Кітаі[24]. Набыўшы вядомасць праз чысты і нявінны вобраз у фільмах «Класіка» і «Момант на памяць», Сон Е Джын атрымала тытул «Першае каханне нацыі» на сваёй радзіме[25].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Адносіны і шлюб

[правіць | правіць зыходнік]

1 студзеня 2021 года было пацверджана, што Сон Е Джын знаходзіцца ў адносінах з акцёрам Хён Бінам, яе партнёрам па фільмах «Перамовы» (2018) і «Каханне з неба» (2019—2020). Стасункі пачаліся яшчэ ў 2020 годзе, пасля завяршэння здымак серыяла «Каханне з неба»[26]. Пара атрымала назву «Бінджын» ад сваіх фанатаў. 10 лютага 2022 года Сон і Хён Бін абвясцілі пра свае заручыны праз допісы, размешчаныя ў сваіх сацыяльных сетках[27]. Яны ажаніліся з прыватнай цырымоніяй 31 сакавіка 2022 года, на якой былі іх бацькі і сябры абедзвюх сем’яў[28]. 27 ліпеня Сон Е Джын абвясціла пра сваю першую цяжарнасць[29]. 27 лістапада 2022 года Сон нарадзіла сына Кім Аль Кона (кар.: 김알콩)[30][31].

Веравызнанне і філантропія

[правіць | правіць зыходнік]

Сон Е Джын адносіць сябе да хрысціянства. Яе каталіцкае імя — Дамініка[32].

27 лютага 2020 года Сон ахвяравала 100 мільёнаў вон арганізацыі Community Chest of Korea у сваім родным горадзе Тэгу, каб дапамагчы іх барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19[33]. 8 сакавіка 2022 года яна разам з Хён Бінам ахвяравала 200 мільёнаў вон асацыяцыі Hope Bridge Disaster Relief, якая на той момант займалася дапамогай пацярпелым ад вялікага ляснога пажару, які пачаўся ва Ульджыне, правінцыя Кёнсанбок, і распаўсюдзіўся на Самчок, правінцыя Канвон[34].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1026066042 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 손예진·현빈, 결혼식 사진 깜짝 공개…신혼여행은 미국으로 (кар.) (12 красавіка 2022).
  3. 손예진 나이 39번째 생일, 현빈 생일에 함께한 인증샷도 '눈에 띄네' (кар.). Biztribune (11 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы June 30, 2022.
  4. Son Ye Jin Biography (21 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016.
  5. Korean stars dubbed Nation's first love. Kpop Herald (10 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2016.
  6. Лібера-Круз, Грэйс. Hallyu Queen Son Ye-Jin Is Taking The World By Storm (7 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021.
  7. (POWER CELEBRITY) 파워 셀럽 40인은 누구?. 중앙시사매거진 (23 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 траўня 2019.
  8. (2020 POWER CELEBRITY) 2020 포브스코리아 선정 파워 셀럽 40. 중앙시사매거진 (23 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 траўня 2020.
  9. 2021 포브스코리아 선정 파워 셀럽 40. 중앙시사매거진 (23 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2021.
  10. Young, Charming and Innocent ? What More Could You Want?. Korea JoongAng Daily (12 сакавіка 2001). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017.
  11. MBC 史劇 접고 '트렌디'로 승부수…내달 20일 '선희 진희' 첫 방송 (кар.). KMIB (31 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2018.
  12. '대망' 남장여인 손예진 "어색"지적. The Korea Times (31 кастрычніка 2002). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2018.
  13. 임권택감독 신작 '취화선' 캐스팅 완료 (кар.). BNT News (1 чэрвеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020.
  14. «Actors and Actresses of Korean Cinema: Son Ye-jin» Архівавана 21 траўня 2015.. Koreanfilm.org. Атрымана 20 красавіка 2012.
  15. <연애소설>, 크랭크업! 손예진은 아쉬움에 눈물까지 글썽 (кар.). Max Movie (31 студзеня 2002). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2019.
  16. <클래식>의 손예진, 빗속에서 7시간,영화를 깨치다 (кар.). Cine21 (15 студзеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2018.
  17. 손예진 "서툰 첫사랑의 손길, 제가 봐도 예쁘던걸요" (кар.). Hankook Ilbo (20 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2018.
  18. Love and Destiny, New TV Series Set to Lure Chinese Audience. The Donga Ilbo (10 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2018.
  19. (영화가 단신) <내 머리속의 지우개> 크랭크 업 外 (кар.). Cine21 (19 жніўня 2004). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2018.
  20. '내 머리속의 지우개' 정우성과 손예진 (кар.). Hankook Ilbo (26 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2018.
  21. The Best Selling Films of 2004. Koreanfilm.org. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2011.
  22. A Moment to Remember breaks Japanese record(недаступная спасылка). Korean Film Council (14 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2017.
  23. Son Ye-jin to Star Alongside Bae Yong-joon in New Film(недаступная спасылка). Korean Film Council. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2017.
  24. Films Starring Sohn Ye-jin Attract 10 Mil. Viewers in Korea, Japan. KBS Global (28 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2020.
  25. Korean stars dubbed 'Nation's first love'. Kpop Herald (10 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2016.
  26. (공식) 현빈♥손예진 열애 인정 "'사랑의 불시착' 종영 후 연인으로 발전" (кар.). Seoul Economic Daily (1 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021.
  27. Лі У Джын. 현빈♥손예진, 결혼 발표 "남은 인생을 함께 할 사람" [전문] (кар.). Sports Chosun (10 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2022.
  28. Лі Сі Джын. 'Crash Landing on You' couple Hyun Bin, Son Ye-jin wed in private ceremony. The Korea Herald (31 сакавіка 2022).
  29. Хэйлі Ян. Son Ye-jin and Hyun Bin are expecting a baby. Korea JoongAng Daily (27 чэрвеня 2022).
  30. E. Cha. Son Ye Jin And Hyun Bin Welcome Their First Child (28 лістапада 2022).
  31. Допіс Сон Еджын ува Instagram.
  32. 7 Catholic Actors & Actresses Feat. Their Baptismal Names (англ.) (10 ліпеня 2020).
  33. 손예진, 1억원 기부 "대구는 내 고향, 코로나19 소식 가슴 아파"[공식].
  34. Кан Хё Джын. 현빈♥손예진, 결혼 앞두고 산불 성금 2억 기부…선행 펼치는 예비부부 (кар.). SPOTV News (8 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2022.