Сон лугавы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Pulsatilla pratensis
| |||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||
|
Сон лугавы, Дрымотнік[3] (Anemone pratensis) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Кураслеп, сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Паводле The Plant List на 2013 год, від адносіцца да роду кураслеп, адпаведна мае назву: Anemone patens L.[4].
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
2 — Pulsatilla pratensis |
Шматгадовая густаапушаная травяністая расліна вышынёй 7-40 см. Карэнішча магутнае, большай часткай вертыкальнае, цёмна-карычневае, адна- або шматгаловае.
Сцябло прамое, густа мякка-валасістае.
Каранёвае лісце на хвосціках, касматых ад густых белых валасінак, у абрысе шырока-яйкападобнае, двойчы-, тройчыперыстапёрыста-рассечанае з двойчы пёрыста-паасобнымі сегментамі, з вузка-лінейнымі завостранымі дзелькамі 1-3 мм шырынёй, касмата-валасістае (галоўным чынам знізу), з’яўляецца адначасова з кветкамі або пасля цвіцення, не зімуе.
Лісточкі пакрывала падзеленыя на лінейныя, валасістыя долі. Кветканосы вышынёй 10—50 см, у час цвіцення на верхавінцы паніклыя, з пладамі моцна падоўжаныя і прамастойныя. Кветкі адзінкавыя, буйныя (дыяметр 2-4 см), звычайна паніклыя, з шасцю званочкавымі збежнымі лісцікамі калякветніка, адагнутымі на верхавінцы, звонку апушанымі, 1,5-2,5 см даўжынёй і 0,6-1 см шырынёй, большай часткай бледна-ліловымі, радзей чырванаватымі, зелянява-жоўтымі або чорна-фіялетавымі. Тычынкі шматлікія, жоўтыя, толькі на 1⁄3 карацей лісточкаў калякветніка. Песцік аднолькавай даўжыні з калякветнікам. Цвіце ў красавіку — чэрвені.
Плод — шматарэшак. Плодзікі даўгаватыя, густа адтапырана-валасістыя, з падоўжаным ў выглядзе асцюка да даўжыні 6 см слупком, на верхавіне якога валасінкі звычайна становяцца кароткімі і прылеглымі. Плоданасіць ў чэрвені. Размнажаецца насеннем.
Від апісаны з Швецыі і Германіі.
Злева направа: кветка ў пачатку цвіцення, у канцы цвіцення, плод
|
Паўночная Еўропа: Данія, Нарвегія (поўдзень), Швецыя (поўдзень); Цэнтральная Еўропа: Чэхаславакія, Германія (усход), Венгрыя, Польшча; Паўднёвая Еўропа: Балгарыя (захад), Югаславія (поўнач), Румынія (захад); тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Еўрапейская частка Расіі[5].
Месцы росту: сасновыя лішайнікавыя, верасковыя, імшыстыя лясы і сасновае драбналессе з разрэджаным наглебавым покрывам, радзей трапляецца на дзюнах. Расце паасобнымі экземплярамі або невялікімі, часам даволі шматлікімі групамі.
Дэкаратыўная і лекавая расліна. Адрозніваецца моцнай унутрывідавой зменлівасцю.
Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне і ў гамеапатыі. У лячэбных мэтах нарыхтоўваюць траву падчас цвіцення. Расліна валодае мачагонным, адхарквальным, бактэрыцыдным, седатыўным і болесуцішальным дзеяннем. Стымулюе функцыі печані. Гомеапатычны сродак Pulsatilla ужываюць для лячэння дэпрэсій, мігрэні, парушэнняў менструальнага цыклу, страўнікава-кішачных і прастудных захворванняў, хвароб нырак і мачавога пузыра, экзэм, спазмаў сасудаў, рэўматызму, падагры і іншых. Сон лугавы ўваходзіць у склад гомеапатычнага прэпарату «Биолайн колд», які выкарыстоўваецца пры прастудных захворваннях верхніх дыхальных шляхоў.
Расліна надзвычай атрутная. Прымаць яго прэпараты можна толькі пад кантролем медыка.
Колькасць памяншаецца з прычыны чалавечай дзейнасці (узворванне стэпаў, тэрасаванне схілаў, выпас жывёлы, зрыванне на букеты і г.д.). Ва Украіне ахоўваецца ў прыродных запаведніках — Украінскім стэпавым (аддзяленне Каменныя Магілы ), Канеўскім і Луганскім (аддзяленні Стральцоўскі стэп і Луганскі стэп), у заказніках агульнадзяржаўнага значэння — Караставецкім , Самчынецкім Урочышчы , Грабаркаўскім , Бэлька Паўночная Чырвоная .
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |