Сонечны гадзіннік

Сонечны гадзіннік на фасадзе дома ў Старым Горадзе ў Варшаве

Сонечны гадзі́ннік — прыбор для вызначэння часу па змене даўжыні ценю ад гномана і яго руху па цыферблату. З'яўленне гэтых гадзіннікаў звязана з момантам, калі чалавек усвядоміў узаемасувязь паміж даўжынёй і становішчам сонечнага ценю ад тых ці іншых прадметаў і становішчам Сонца на небе.

Найпрасцейшыя сонечныя гадзіннікі паказваюць сонечны час, а не мясцовы, гэта значыць, не ўлічваюць дзяленне Зямлі на часавыя паясы. Акрамя таго, найпрасцейшыя сонечныя гадзіннікі не ўлічваюць летняга часу. Карыстацца сонечнымі гадзіннікамі можна толькі днём і пры бачнасці Сонца.

У наш час сонечнымі гадзіннікамі па прамым прызначэнні практычна не карыстаюцца, яны саступілі месца розным відам іншых гадзіннікаў.

спасылка на KML  Сонечныя гадзіннікі Google Maps  KMZ (выява метак KMZ для Google Earth)

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).