Соня Бергамаска

Соня Бергамаска
італ.: Sonia Bergamasco
Дата нараджэння 16 студзеня 1966(1966-01-16)[1] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Fabrizio Gifuni[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса, рэжысёр
IMDb ID 0073950
soniabergamasco.it
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Соня Бергамаска (італ.: Sonia Bergamasco; нар. 16 студзеня 1966, Мілан, Італія) — італьянская актрыса тэатра і кіно.

Нарадзілася ў Мілане. Пасля школы скончыла Міланскую кансерваторыю імя Джузэпэ Вердзі, дзе вучылася ігры на фартэпіяна. У канцы 1980-х гадоў паступіла ў акцёрскую школу Тэатра Пікала ў Мілане, якую скончыла ў 1990 годзе.

Пасля некалькіх гадоў працы ў тэатры, у 1994 годзе Соня Бергамаска дэбютавала ў кіно, зняўлася ў кароткаметражцы Марыа Мартонэ, якая ўвайшла ў кінаальманах «Дзіўныя гісторыі».

Папулярнасць Соня Бергамаска набыла пасля выхаду ў 2008 годзе фільма «Шалёная кроў». З 1999 года здымалася ў серыяле «Камісар Мантальбана». У 2016 годзе яна сыграла ў фільме «Да д’ябла на рогі», за што была намінаваная на італьянскую нацыянальную кінапрэмію «Давід дзі Данатэла» за «найлепшую жаночую ролю другога плана».

У 2016 годзе Соня Бергамаска была абрана вядучай цырымоній адкрыцця і закрыцця 73-га Венецыянскага кінафестывалю.

У 2017 годзе Бергамаска знялася ў фільме Рыкарда Міланэ «Як котка на кальцавой дарозе» у ролі Лучэ, за якую ў 2018 годзе была намінаваная як найлепшая актрыса другога плана на прэмію «Давід дзі Данатэла».

Акрамя акцёрскай гульні, Соня Бергамаска выступае таксама з невялікімі музычнымі канцэртамі і шоу.

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 8 ліпеня 2016.