Спадчына (права)

Спа́дчына[1] — набыццё маёмасці, якая засталася пасля смерці іншай асобы (спадчынадаўца). Маёмасць, якую атрымлiваюць у спадчыну, называюць спадчыннай маёмасцю, спадчыннай масай, спадчынай. Спадчына памерлага пераходзіць да спадчыннікаў у парадку ўніверсальнага правапераемства, гэта значыць у нязменным выглядзе як адзінае цэлае і ў адзін і той жа момант.

Мацярызна — у вялікалітоўскім праве і пазней ва ўжытку ўсходнеславянскіх народаў — маёмасць, якая перайшла ў спадчыну па маці. У яго ўваходзіла і тая маёмасць, якую прынесла жанчына, выходзячы замуж. Мужчына не меў права ёю карыстацца без дазволу жанчыны[2].

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Енциклопедія українознавства для школярів і студентів. Донецьк: Сталкер, 2000. — 496 с.