Спартак Васілевіч Мішулін | |
---|---|
руск.: Спартак Васильевич Мишулин | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1926[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 2005 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Karina Mishulina[d] |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр |
Гады актыўнасці | з 1960 |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0592806 |
Спартак Васілевіч Мішулін (22 кастрычніка 1926[1], Масква — 17 ліпеня 2005, Масква) — расійскі акцёр. Народны артыст Расіі (1981).
Скончыў тэатральную студыю пры Калінінскім абласным драматычным тэатры (1950). З 1949 у Калінінскім, Омскім тэатрах, з 1961 у Маскоўскім тэатры сатыры.
Камедыйны акцёр. Яго мастацтва іранічнай характарыстыкі персанажа, эмацыянальная выразнасць, тэмперамент, дакладны адбор выразных сродкаў выявіліся ў ролях: Скаромны («Таблетка пад язык» А. Макаёнка), Астап Бендэр («Дванаццаць крэслаў» паводле І. Ільфа і Я. Пятрова), Скапэн («Хітрыкі Скапана» Мальера), Пічэм («Трохграшовая опера» Б. Брэхта), Стары («Шчаслівая падзея» С. Мрожака), Хлынаў («Гарачае сэрца» Астроўскага), Тузенбах («Тры сястры» А. Чэхава), Сяргей («Іркуцкая гісторыя» А. Арбузава), Калабушкін («Самазабойца» М. Эрдмана), Карлсан («Малыш і Карлсан, які жыве на даху» паводле А. Ліндгрэн) і інш. Здымаецца ў кіно: «Белае сонца пустыні» (1970), «Канец начнога злодзея», «Уласнасць рэспублікі» (абодва 1972), «Добра сядзім!» (1986), «Вярбоўшчык» (1991), «Бедная Саша» (1997) і інш. Выступаў і як рэжысёр.