Сперма

Сперма ў момант эякуляцыі

Сперма (ад грэч. σπερμα — насенне), семя, эякулят (эйякулят), кнура́[1] — вадкасць (каламутная, глейкая, светла-шэрага колеру), вылучаемая пры палавым акце мужчынамі, а таксама самцамі жывёл. Складаецца з народкаў і насеннай вадкасці.

Развіццё спермы пачынаецца ў перыяд палавога сталення, дасягае максімуму ў спелым веку і памяншаецца да старасці.

Аб’ём спермы, вылучальнай пры кожным палавым акце, адрозніваецца ў розных відаў:

Рэчывы, якія змяшчаюцца ў сперме: аскарбінавая кіслата, кальцый, характэрныя для кожнай групы крыві антыцела, хлор, халестэрын, халін, цытрынавая кіслата, фруктоза, дэзаксірыбануклеінавая кіслата, цынк, вітамін В12, глутацыённ, іназіт, малочная кіслата, магній, азот, фосфар, калій, натрый, спермін, мачавіна, гіалуранідаза, гіалуронавая кіслата, піравінаградная кіслата, спермідзін, мачавая кіслата.

Апладатвараючыя дзеянні спермы залежаць ад колькасці і якасці народкаў. Колькасць народкаў у сперме жывёл неаднолькава (у барана каля 30 %, у быка каля 14 %, кнара, жарабца 7—8 %) і можа вар’іраваць у адной і той жа жывёлы ў залежнасці ад умоў жыцця. У большасці бесхрыбетных і некаторых хрыбетнікаў: жывёл, рыб, земнаводных, гадаў, шматлікіх птушак і сысуноў назіраецца сезоннасць вылучэння спермы. Пры некаторых паталагічных станах арганізма сперма можа быць пазбаўленая народкаў (азоаспермія), мець іх у невялікай колькасці (алігаспермія), утрымоўваць нерухомыя (некраспермія) або анамальныя народкі (цератаспермія).

  • У медыцыне аналіз спермы даследуюць для ўсталявання прычынны бясплоддзя і для штучнага апладнення.
  • У судова-медыцынскай практыцы аналіз спермы як і іншых біялагічных вадкасцей выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі злачынца.
  • У сельскагаспадарчай вытворчасці сперма выкарыстоўваецца пры штучным абнасеньванні жывёл.
  • У чалавека ў момант эякуляцыі выкід спермы адбываецца на хуткасці ад 40 да 70 км/гадзіна.

Досыць рэдка, але сустракаецца алергія на сперму. Смяротных зыходаў пакуль не было, але з-за цяжкасцей дыхання, крапіўніцы і ацёкаў жанчыны часам патрабуецца шпіталізацыя. Хутчэй рэакцыя выяўляецца ў смыленні і апуханні палавых органаў пасля каітуса.

  1. Кнура // Руска-беларускі, беларуска-рускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў / Укладальнік: Віктар Варанец. — Гродна: ГрДМУ, 2001.