Спецыяльныя групы | |
---|---|
З'яўляецца часткай |
Іракскія паўстанцы (2003—2011) Сілы народнай мабілізацыі (з 2014) |
Ідэалогія |
шыіцкі ісламізм, антыамерыканізм |
Саюзнікі |
Іран Сірыя (з 2013) Хезбала |
Праціўнікі |
Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку (да 2011) ЗША Ірак (да 2011) ІДІЛ (з 2014) Суніцкія паўстанцы Сірыйская апазіцыя (з 2013) |
Удзел у канфліктах |
Вайна ў Іраку Грамадзянская вайна ў Іраку Грамадзянская вайна ў Сірыі Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года Амерыкана-іранскі канфлікт |
Спецыяльныя групы (англ.: Special Groups, араб. المجموعات الخاصة) — тэрмін, уведзены амерыканскімі вайскоўцамі для абазначэння шыіцкіх апалчэнняў у Іраку, дружалюбных Ірану. Фінансаваннем, навучаннем і ўзбройваннем дадзеных ваенізаваных фарміраванняў займалася іранскае спецпадраздзяленне «Кодс», якое ўваходзіць у склад Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР).
Пасля Ісламскай рэвалюцыі Іран імкнуўся падтрымліваць шыіцкія ісламісцкія ваенізаваныя арганізацыі на Блізкім Усходзе. Многія з іх былі вельмі блізкі да іранскай дзяржавы, асабліва да Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі, як, напрыклад, «Рух місіянераў авангарду» і «Вышэйшы савет ісламскай рэвалюцыі ў Іраку». Падчас ірана-іракскай вайны дадзеныя арганізацыі змагаліся на баку Ірана. Пасля звяржэння Садама Хусейна ў ходзе амерыканскага ўварвання апалчэнні перабраліся ў Ірак.
У наступныя гады неаднаразова ўсплывала інфармацыя, што іранскія ўлады аказваюць падтрымку шыіцкім баевікам, якія змагаюцца супраць сіл міжнароднай кааліцыі[1][2][3]. Па даных Міністэрства абароны ЗША, было пацверджана, што падчас Іракскай вайны 2003—2011 гадоў 603 амерыканскіх вайскоўцаў былі забіты спецыяльнымі групамі[4].
З 2013 года праіранскія апалчэнні пачалі ўдзельнічаць у сірыйскім канфлікце на баку ўрада Башара Асада. Пазней яны далучыліся да барацьбы з арганізацыяй «Ісламская дзяржава»[5][6][7]. Кааліцыя іракскіх груповак «Сілы народнай мабілізацыі», накіраваная супраць ІДІЛ, была заснавана менавіта спецыальнымі групамі. Крыху пазней, у 2019—2020 гадах, яны згуляюць адну з ключавых роляў у амерыкана-іранскім канфлікце. Імі ж будзе здзейснены напад на пасольства ЗША ў Багдадзе, што стане падставай для авіяўдару па багдадскім аэрапорце. У выніку бамбардзіроўкі загінулі камандзір «Кодс» Касем Сулеймані і кіраўнік «Сіл народнай мабілізацыі» Абу Махдзі Аль-Мухандзіс.
Па словах амерыканскага генерала Кевіна Дж. Бергнера, на 2014 год спецыяльныя групы атрымлівалі ад 750 000 да 3 000 000 долараў у месяц ад атрада «Кодс»[8].
Спецыяльныя групы (Ірак) на Вікісховішчы |