Спецыяліст або дыпламаваны спецыяліст, спецыяліст з вышэйшай адукацыяй — кваліфікацыя, якую набывае студэнт пасля поўнага асваення адпаведнай праграмы навучання на ўзроўні вышэйшай адукацыі ў вышэйшай навучальнай установе. У канкрэтных галінах навукі можа мець уласную назву (напрыклад: фармацэўт, выкладчык, гісторык, эканаміст і г.д.).
Афіцыйна ў Беларусі няма падзелу на спецыялістаў і бакалаўраў. Ёсць толькі І і ІІ (магістратура) ступені вышэйшай адукацыі. Але ў грамадстве пашырана думка, што тэрмін навучання ў ВНУ спецыялістаў скаладае 5 гадоў (для асобных спецыяльнасцей — 6 гадоў) навучання ў дзённай форме, а бакалаўраў — 4. У той жа час у БССР зазвычай студэнты атрымлівалі кваліфікацыю спецыяліста таксама, як і бакалаўры ў краінах Захаду — гэта значыць за 4 гады дзённага навучання.
У сувязі з правіламі ўдзелу ў Балонскім працэсе, кваліфікацыйная ступень «спецыяліст» павінна спыніць сваё існаванне для краін, якія ўдзельнічаюць у праграме адзінай прасторы еўрапейскай вышэйшай адукацыі, а на замену спецыялітэту ў іх прыйдуць акадэмічныя ступені вышэйшай адукацыі бакалаўра і магістра.