У маладосці перайшоў з Дэмакратычнай ў Рэспубліканскую партыю. Са студзеня 1967 па студзень 1969 — губернатар Мэрыленда. Адрозніваўся вельмі кансерватыўнымі поглядамі, рэзка выступаў супраць рухаў за правы афраамерыканцаў і супраць вайны ў В’етнаме.
Абіраўся віцэ-прэзідэнтам разам з Ніксанам на два тэрміны ў 1968 і 1972, на выбарах 1976 планаваў балатавацца ў прэзідэнты.