Спіральнараснічныя інфузорыі | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||
Spirotrichea Bütschli, 1889 | ||||||||
|
Спіральнараснічныя інфузорыі (Spirotrichea), або рознараснічныя інфузорыі (Heterotrichea) — клас (падклас) інфузорый.
Даўжыня да 3 мм. Цела ўкрыта шчыльнай пелікулай з густымі раснічкамі (органы перамяшчэння), некаторыя маюць ракавіну. Каляротавыя раснічкі (2—4 рады) злітыя паміж сабой (т.зв. мембранелы), якія спіральна закручаны па гадзіннікавай стрэлцы (адсюль назва), даўжэйшыя за астатнія (адсюль другая назва). Кормяцца дробнымі арганічнымі рэшткамі, бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Самі служаць кормам для іншых беспазваночных, малявак рыб.
Адрозніваюцца 3 атрады, каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ў прэсных вадаёмах. Жывуць свабодна або прымацаваныя да субстрату. На Беларусі найбольш трапляюцца бурсарыя трункатэла (Bursaria truncatella), спірастомум малы (Spirostomum minus), стыланіхія мітылюс (Stylonychia mytilus), трубач блакітны (Stentor coeruleus), трубач зменлівы (Stentor polymorphus).
Удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вады. Ёсць паразіты, узбуджальнікі хвароб жывёл і чалавека.