«Ставіскі…», памылкова «Ставіцкі»[6] (фр.: Stavisky…) — фільм Алена Рэнэ. Галоўную ролю выканаў Жан-Поль Бельмандо.
У аснове фільма ляжаць рэальныя падзеі — гісторыя жыцця аферыста, выкрыццё якога ў 1934 годзе прывяло да спробы дзяржаўнага перавароту ў Францыі.
Серж Аляксандр Ставіскі (Жан-Поль Бельмандо) нарадзіўся і вырас у канцы XIX стагоддзя ў Расійскай імперыі, пад Кіевам, у сям’і стаматолага; пасля эмігрыраваў у Францыю. Там ён, хаваючы сваё габрэйскае паходжанне з-за антысеміцкіх настрояў, прымаецца будаваць сваю фінансавую імперыю. Запаўняючы Францыю фальшывымі венгерскімі аблігацыямі, ён жыве на шырокую нагу і паступова павялічвае свой уплыў, падкупляючы службоўцаў і ўціраючыся ў давер да высокапастаўленых асоб. Акрамя таго, каб схаваць сваё злачыннае мінулае, ён становіцца паліцэйскім інфарматарам. Узмацніўшы свае пазіцыі ў грамадстве, ён пачынае таемна фінансаваць левыя партыі і Льва Троцкага, які атрымаў у 1933 годзе палітычны прытулак у Францыі. Тым часам правыя пачынаюць рыхтаваць выкрыццё Ставіскага, атрымаўшы інфармацыю пра яго мінуле і фінансавыя махінацыі. У пачатку 1934 года інфармацыя, нарэшце, атрымлівае агалоску, што цягне за сабой змену ўрада. A Ставіскі, які пакутуе на прагрэсавальную шызафрэнію, здзяйсняе суіцыд.