Стакротка (Bellis) — род травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), да якога адносяць 7 відаў.
Натуральны арэал рода — Еўропа, краіны Міжземнамор’я. У дзікай прыродзе Беларусі адзін від — стакротка многагадовая (Bellis perennis)[3].
Прадстаўнікі рода — дробныя травяністыя расліны, якія маюць кароткае карэнішча і лапатчатыя, тупыя, гародчатыя прыкаранёвыя лісты; наземнае сцябло бязлістае, развівае адну галоўку.
Лісткі пакрывала даўгаватыя, тупыя, чарнаватыя, сабраныя ў два шэрагі. На голым, канічным кветаложы развіваюцца краёвыя жаночыя язычковыя кветкі, белыя або ружовыя, і сярэднія трубчастыя, абодваполыя, жоўтыя; сямянка пляскатая, без чубка.
Зноскі