Сталіні́зм — сістэма дзяржаўнага кіравання і сукупнасць дзяржаўнай палітыкі і ідэалогіі, якія ўзніклі ў выніку развіцця створанай бальшавікамі палітычнай сістэмы, заснаванай Кастрычніцкай рэвалюцыяй 1917 года, якая атрымала назву ад імя яе стваральніка і правадыра Іосіфа Сталіна. Адзін з класічных узораў таталітарызму ў свеце; сукупнасць тэарэтычных поглядаў І. Сталіна і практычных дзеянняў па іх рэалізацыі метадам масавага тэрору.[1] Сталінізм мае сучасны варыянт на тэрыторыі КНДР — марыянеткавага рэжыму створанага пры акупацыі Поўначы Карэі з боку СССР і КНР[крыніца?].