Станавое нагор’е

Станавое нагор’е
Паўночна-Муйскі хрыбет
Паўночна-Муйскі хрыбет
Краіна
РэгіёныБурація, Забайкальскі край
Даўжынякаля 700 км
Шырынябольш за 200 км[1] км
Найвышэйшы пункт3142[2] м 
Станавое нагор’е (Расія)
Станавое нагор’е
Станавое нагор’е (Забайкальскі край)
Станавое нагор’е
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станаво́е наго́р’е[3] (руск.: Становое нагорье) — горная сістэма ў Расіі, у Забайкаллі на тэрыторыі Бураціі.

Цягнецца каля 700 км ад паўночным ускрайку Байкала да сярэдняга цячэння ракі Алёкма ў напрамку ўсход — паўночны ўсход. Шырыня больш за 200 км[1]. Вышыні да 3142 м[2].

Уключае высакагорныя хрыбты Паўднёва-Муйскі, Паўночна-Муйскі, Кадар, Удакан, Каларскі і буйныя міжгорныя катлавіны Байкальскага тыпу на вышыні 500—1000 м (Верхнеангарская, Муйска-Куандзінская, Верхнечарская).

Станавое нагор’е складзена галоўным чынам крышталічнымі і метамарфічнымі пародамі пры паўсюдным распаўсюджванні шматгадовамерзлых парод. Прысутнічаюць радовішча золата, медзі, флюарыта, каменнага вугалю. Тыповыя формы рэльефу — альпійскія.

Расліннасць прадстаўлена ў асноўным лістоўнічнай тайгой на горных схілах, змяняецца на вышынях больш за 1200 м рэдкалессем і горнай тундрай.