Станда́рт — дакумент, распрацаваны на аснове кансенсусу і зацверджаны ўпаўнаважаным органам, які ўсталёўвае прызначаныя для агульнага і шматразовага выкарыстання правілы, інструкцыі або характарыстыкі, якія тычацца дзейнасці або яе вынікаў, у тым ліку прадукцыі, працэсаў або паслуг, выкананне якіх з'яўляецца неабавязковым. Стандарт можа змяшчаць патрабаванні да тэрміналогіі, пазнак, упакоўкі і маркіроўкі, якія прымяняюцца да пэўнай прадукцыі, працэсу або паслугі.